Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Я ўпэўнена, чым больш мы зробім для моладзі цяпер, тым лепш будзе будучая Беларусь.

Сёння, падчас працоўнага візіту ў Люксембург, адбылася дыскусія «Якая будучыня чакае моладзь Беларусі?». У ёй я прыняла ўдзел разам з таленавітай беларускай моладдзю: дарадцай па моладзевай палітыцы Маргарытай Ворыхавай @margo.vorykhava і ЕС Амбасадаркай «EU Neighbours east» @euneighbourseast Алінай Харысавай @kharysava. Падчас дыскусіі мы абмеркавалі шмат важных пытанняў: рэпрэсіі супраць моладзі, падтрымку візамі, стыпендыямі, стажыроўкамі.

Я падкрэсліла, што ніхто не можа дыктаваць маладым людзям, што ім рабіць. Я гэта ведаю, у мяне дома ёсць падлетак. Рэжым можа прамываць дзецям мазгі хлуснёй пра гераічныя смерці за імперыю. Але як толькі гэтыя дзеці становяцца падлеткамі, яны выбіраюць жыццё замест смерці, любоў замест нянавісці, Еўропу замест імперыі, свабоду замест дыктатуры.

Свабода – лепшы падарунак, які грамадства можа зрабіць сваёй моладзі. Лукашэнка проста не можа даць маладым людзям яе. Бо як толькі беларуская моладзь адчула крыху свабоды, яна тут жа выйшла на вуліцы ў 2020 годзе, каб зрынуць рэжым. Таму што моладзь і дыктатура – смяротныя ворагі.

Таму мы павінны інвестываць у маладых людзей у Беларусі. Менавіта таму я заклікаю ўсе краіны забяспечваць іх стыпендыямі, стажыроўкамі, практыкамі і візамі для захавання мабільнасці. Мы павінны далучаць нашых маладзёнаў да Еўропы. У адваротным выпадку імі будзе апекавацца Расія.

#ціханоўская #беларусь #люксембург | Posted on 06/Jun/2024 20:12:42

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya