Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – У Вільні я правяла шэраг працоўных сустрэчаў.

Спачатку разам з дарадцам па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатолем Лябедзькам @liabedzka і кіраўніцай Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысцінай Шыянок мела размову з дэлегацыяй чэшскіх сенатараў на чале з кіраўніком камітэта па замежных адносінах Паўлам Фішарам @pavelfischer. 

Галоўны вынік нашай размовы — прапанова чэшскаму боку правесці прававую экспертызу праектаў Канстытуцыі і законаў для новай Беларусі. Павел Фішар ідэю ўхваліў і з прыязню адзначыў тое, што дэмакратычныя сілы ўжо сёння, актыўна працуюць над візіяй новай Беларусі.

Таксама сустрэлася з сакратаром МЗС Ірландыі Джозэфам Хэкетам і амбасадаркай Ірландыі ў Літве і Беларусі.

Падчас сустрэчы я распавяла пра Гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў – і заклікала Ірландыю далучыцца да яго. Мы абмеркавалі пытанне ціску на рэжым праз абмежаванні з боку ЕС, супрацоўніцтва ў культурнай сферы, падтрымку праектаў, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, і выдачы візаў для беларусаў. Таксама мы закранулі праблемы легалізацыі беларусаў у Ірландыі – у прыватнасці, праблемы пратэрмінаваных пашпартоў і атрымання пашпартоў замежніка.

#ціханоўская #беларусь #чехия #ирландия | Posted on 05/Jun/2024 21:05:20

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya