Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава @margo.vorykhava узяла ўдзел у канференцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні», якая прайшла ў Страсбургу.

Беларусь была ўпершыню прадстаўлена на мерапрыемстве такога кшталту. І гэта дзякуючы высілкам беларускіх моладзевых арганізацый, актыўнай працы дэмакратычных сілаў і міжнародных партнёраў. Раней наша краіна не прымала ўдзелу ў такіх сустрэчах з-за палітычнай ізаляцыі рэжыму.

Падчас канферэнцыі Маргарыта Ворыхава акцэнтавала ўвагу на рэпрэсіях супраць беларускіх моладзевых арганізацый і заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць і абараніць іх. Яна падкрэсліла важнасць доступу нашай моладзі да еўрапейскай адукацыі.

«Такія мерапрыемствы павялічваюць дасведчанасць міжнароднай супольнасці а праблемах беларускай моладзі і ўзмацняюць усебаковы ціск на рэжым. Гэта магчымасць прыцягненуць дадатковыя рэсурсы для моладзевых арганізацый і праектаў, а таксама крок на шляху да большага пашырэння праграмаў абмену і адукацыйных праектаў», – пракаментавала Маргарыта Ворыхава.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 05/Jun/2024 11:08:08

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya