Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ў інтэрв’ю для медыя «Новы Час» @novychas растлумачыла, як супрацьстаяць таталітарным метадам выхавання ў Беларусі і чаму ў лукашэнкаўскіх ідэолагаў не атрымаецца зрабіць моладзь сваімі служкамі.

Важныя моманты з інтэрв’ю:

📌 «У лукашэнкаўскага рэжыму няма ідэалогіі, але ёсць агульная ідэалагічная рамка. Яна базуецца на падзеле ўсяго свету паміж «свае» – «ворагі», і на саюзе з Расіяй.

📌 «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне. Калі становіцца цікава наведваць турмы – гэта страшна. Калі такія мерапрыемствы праводзяцца з 1-га класа, то напрыканцы школы гэта будзе ўспрымацца як нешта нармальнае».

📌 «Пакуль у Беларусі адкрыты інтэрнэт з усімі яго разнастайнымі магчымасцямі, у тым ліку адукацыйнымі – гэта вельмі моцны інструмент супраціву».

📌 «Працяг працы выкладчыкам ва ўмовах рэпрэсіяў і неататалітарызму не павінен аўтаматычна разглядацца як падстава для абвінавачанняў. Важна, каб у адукацыі заставаліся людзі, якія могуць нармальна размаўляць з маладым пакаленнем».

📌 «Русіфікацыя, – гэта інструмент культурнай каланізацыі краіны. Такая пагроза ёсць, але ёсць і супрацьстаянне. Галоўная задача для будучай рэформы адукацыі – пераадолець культурнае дамінаванне «рускага свету».

 #ціханоўская #беларусь | Posted on 03/Jun/2024 13:00:38

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya