Четыре года назад задержали Сергея. Сейчас про него мало что известно даже нам, его семье. Но все родные, друзья и соратники Сергея верят в его слова и продолжают дело, которым он жил. Мы готовы стать его голосом – и напоминать о главном. #тихановская #беларусь
Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ. Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі. Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў. #беларусь #свабодупалітвязням #ціханоўская
Сёння Ігару Лосіку спаўняецца 32 гады. Гэты вясновы дзень ён мусіў праводзіць разам з жонкай і дачкой. Атрымліваць асалоду ад сонца з маленькай Паўлінай, жартаваць пра нешта сваё з Дашай і будаваць планы на лета. Але рэжым пазбавіў яго гэтай магчымасці, асудзіўшы на 15 гадоў турмы – самы вялікі тэрмін для беларускага журналіста. А жонку, якая стала голасам Ігара з моманту зняволення, рэжым з помсты прысудзіў да двух гадоў за кратамі. Дзякуючы Ігару і ягонай працы сотні тысячаў беларусаў і беларусак даведваліся праўдзівыя навіны пра тое, што адбываецца ў краіне. І як таленавіта ён іх асвятляў! Я веру, што насуперак таму, як старанна рэжым адразае яго ад людзей навокал, Ігар ведае: ён не адзін. Ведае, як многім не хапае яго дасціпнага, іранічнага, але ў той жа час яснага і ўраўнаважанага погляду на свет. Ведаю напэўна: яго блізкія сябры і сёння ў складанай сітуацыі раяцца ў думках з Ігарам. Бо голас Ігара – гэта голас сумлення і прынцыповасці. Ігар, як і мой муж Сяргей, як і Віктар Бабарыка, Максім Знак, Мікола Статкевіч, Маша Калеснікава, знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Аднак у нашых з вамі сілах данесці да палітвязняў цеплыню і падтрымку. Працягвайце пісаць лісты, працягвайце нагадваць усім навокал пра людзей за кратамі. Гэта наш спосаб паказаць ім: якімі б магутнымі ні былі турэмныя муры, беларусы нават праз іх здольныя перадаць цеплыню ды святло. #ціханоўская #беларусь
Дарагія мае беларусы! Хачу падзякаваць вам за падтрымку. Учора было 4 гады як рэжым арыштаваў майго мужа проста за тое, што ён хацеў лепшага для краіны. Велізарны прысуд, катаванні, рэжым інкамунікада. Мне баліць сэрца, калі я думаю пра Сяргея – і пра тое, што з ім адбываецца. Але вы напісалі столькі добрых словаў і ўдзячнасцяў, што я ўпэўненая: Сяргей нават за кратамі адчуў гэтую моцную падтрымку ад нас. Словамі немагчыма перадаць, як я вам удзячная. За тое, што вы побач, што не здаецеся і за ўсё, што робіце. Вашая падтрымка дае сілы і ўпэўненасць, што ўсё абавязкова зменіцца. Разам мы прайшлі вялікі шлях і мы не павінны здавацца. Бо тыя, хто за кратамі, разлічваюць на нас, і мы не павінны іх падвесці. #ціханоўская #беларусь #свабодупалітвязням
В начале недели у нас с командой был рабочий визит в Португалию. Про итоги поездки — в видео. #тихановская #беларусь #португалия
Больш за ўсё мне баліць сэрца за палітвязняў. Прачынаешся раніцай з гэтымі думкамі і засыпаеш з імі. Кожную сустрэчу і кожнае інтэрв’ю я кажу пра палітвязняў і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца штодзень. Важна, каб гэта гучала на ўвесь свет. У сваім апошнім інтэрв’ю BBC @bbcnews я распавяла пра тое, як ставіцца рэжым да палітвязняў і што адчуваем мы ў гэты момант. Вось ключавыя цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Рэжым хоча пераканаць нашых герояў за кратамі, што свет пра іх забыўся, што пра іх ніхто не думае: адвакат не прыходзіць, лісты не дастаўляюцца – вашая ахвяра была марнай. І я вельмі хачу, каб у свеце гучна загаварылі пра палітвязняў і гуманітарную сітуацыю ў Беларусі, каб людзі не адчувалі сябе забытымі ў нашай краіне». 📌 «У нас тысячы палітычных зняволеных за кратамі, і гэта самая балючая частка нашай барацьбы, калі людзі пакутуюць за кратамі з-за дрэннага абыходжання. У нас ёсць спіс людзей з цяжкімі захворваннямі, людзі з асаблівымі патрэбамі, якія пазбаўленыя якой-небудзь медычнай дапамогі. Мы вымушаныя былі вывучыць тэрмін «рэжым інкамунікада». Ён азначае, што людзі, якія знаходзяцца за кратамі, утрымліваюцца ў поўнай ізаляцыі, гэта датычыцца і майго мужа. Пра іх няма ніякай інфармацыі – адвакатаў не пускаюць, лістоў не дастаўляюць. Я не ведаю, што адказаць сваім дзецям аб таце. І такіх людзей шмат». #ціханоўская #беларусь #свабодупалітвязням
Сёння ў віленская гімназіі імя Францыска Скарыны прайшлі ўрачыстаці з нагоды заканчэння навучальнага году. Гімназія з’яўляецца адзінай у краіне, дзе навучанне беларусаў і беларусак ідзе на роднай мове. Сотні дзяцей, якія вымушана пераехалі ў Літву пасля 2020 года, менавіта тут атрымалі магчымасць працягваць адукацыю. А яшчэ, гімназія дапамагае 408 хлопчыкам і дзяўчынкам вывучаць літоўскую мову і прасцей інтэгравацца ў літоўскае грамадства. Я выступіла з прамовай перад 29-м выпускам гімназістаў, іх бацькамі, настаўнікамі і прадстаўнікамі літоўскай дзяржавы. Пра што я казала ў прамове — слухайце ў відэа. #ціханоўская #беларусь #литва #беларусывільні
Дарагія, я разумею, што пытанне пашпартоў Новай Беларусі – адно з самых важных пытанняў для беларусаў замежжа. Канешне, падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь» мы разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету @cabinetbelarus паразмаўлялі з удзельнікамі мерапрыемства і адказалі на ўсе інснуючыя пытанні, датычныя пашпартоў. Акрамя таго, мы адказвалі і на іншыя пытанні, якія ёсць у беларускім грамадстве. Вы можаце паглядзець відэа адказаў на пытанні ў маім ютубе.
Сёння я сустрэлася з Прэм’ерам Партугаліі — Луішам Мантэнегру. Падчас сустрэчы мы абмеркавалі пытанне санкцыяў. У прыватнасці пагутарылі пра тыя, што тычацца беларускіх калійных угнаенняў. Раней, па звестках журналістаў, Партугалія была адной з краінаў, якая прапаноўвала змякчыць абмежаванні супраць гандлю ўгнаеннямі з Беларусі. Я заклікала Партугалію і далей прытрымлівацца санкцыённай палітыкі, пакуль не будць вызваленыя палітвязні. Я падкрэсліла, што трэба ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў. Таксама я прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы для абмену досведам у галіне пераходнай справядлівасці і вывучэння досведу Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. #беларусь #ціханоўская #партугалія
Я ўдзячная кожнаму, хто ўзяў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду @rada.vision — як выбаршчык ці кандыдат, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку рэжыму. Спадзяюся, абноўленая Каардынацыйная Рада стане пляцоўкай для ўзгаднення стратэгій, для дыскусій і кансультацый паміж рознымі актарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. І я радая, што людзі з рознымі поглядамі і пазіцыямі ўвайшлі ў яе склад. Хацелася б бачыць Каардынацыйную Раду не пляцоўкай для высвятлення адносінаў — хаця, мабыць, гэтага не пазбегнуць — а эфектыўнай арганізацыяй для каардынацыі і супрацы. Каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, каб вярнуцца дадому і вызваліць нашых блізкіх, патрэбны намаганні кожнага. У бліжэйшы час я планую сустрэцца з абранымі дэлегатамі, каб абмеркаваць, як арганізаваць супольную працу. #ціханоўская #беларусь
25-27 мая вы сможете избрать своих представителей Координационный совет (КС) @rada.vision. Вместе с Объединенным переходным кабинетом @cabinetbelarus, КС является одной из ключевых структур демократического движения. КС — это площадка, которая помогает сохранять единство беларуских демократических сил, и обсудить общие позиции по ключевым вопросам, важных для беларусов. В КС будут представлены представители разных политических групп и инициатив. Почему стоит принять участие в голосовании? На это есть минимум пять причин. #ціханоўская #беларусь

Нядаўна далучылася да другой канферэнцыі «Жанчыны медыя 2024», якая была прысвечаная гендарнай чуллівасці ў СМІ. Асноўнымі тэмамі размоваў сталі: 🖇️ удзел жанчын у фармаванні актуальнага інфармацыйнага парадку дня; 🖇️ развіццё новых фарматаў для прыцягнення і ўтрымання жаночых аўдыторый. Падчас мерапрыемства я ўзнагародзіла лаўрэатак дыпломамі за ўнёсак у развіццё медыясектара і публічнага жаночага лідарства. Я звярнула асаблівую ўвагу на важнасць унёску жанчын у працу медыя і прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў. Сілу жаночай салідарнасці немагчыма нават словамі апісаць. Наколькі жанчыны могуць быць моцныя і вынослівыя, я ведала заўжды. Але толькі ў апошнія гады я зразумела, што мужчыны паказваюць добрыя вынікі ў палітычных спрынтах, але мы, жанчыны, добра працуем на доўгіх дыстанцыях. Я веру, што менавіта нашая жаночая вынослівасць, цярплівасць і настойлівасць дапаможа давесці справу, якую мы распачалі, да перамогі Я ведаю, чым ахвяруюць журналісткі і журналісты. Якія вялікія рызыкі гэтая праца нясе для іх і сем’яў. Толькі цягам апошніх двух месяцаў, у кватэрах беларускіх журналістаў прайшоў 21 ператрус. Гэта не толькі помста рэжыму, але і адзнака той працы, якую робіць кожны медыйшчык і медыйшчыца. Менавіта таму я падкрэсліваю кожны візіт і сустрэчу: падтрымка незалежных беларускіх медыя важна для будучыні Беларусі. #ціханоўская #беларусь

Сёння я сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам @kristerssonulf і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Роcуэл @jessikaroswall. Паразмаўлялі пра пра падтрымку для беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама пра выдачу візаў для беларусаў і беларусак. Я падкрэсліла, што вельмі важна не ізаляваць, а спрыяць мабільнасці. Таксама я ўзняла пытанне падтрымкі палітвязняў — распавяла пра міжнародны гуманітарны фонд па падтрымцы беларускіх палітвязняў, створаны ў Нарвегіі, і заклікала далучыцца да яго. Я надала ўвагу сітуацыі ўнутры Беларусі і прапанавала прызначыць спецпасланніка Еўрасаюза па Беларусі. Я вельмі ўдзячная Швецыі за падтрымку. За апошні час яны зрабілі вельмі шмат для Беларусі: прызначылі спецпасланніка па Беларусі, арганізавалі Стакгольмскую канферэнцыю з шырокім міжнародным удзелам, вылучылі пакет падтрымкі для культурных ініцыятыў і экспертаў, працягнулі падтрымку стыпендыяў для беларусаў і медыя, спрасцілі працэдуры легалізацыі і прызналі Беларусь «небяспечнай краінай для вяртання». #ціханоўская #беларусь #швеция

Дарагія, зусім нядаўна ў Signal з’явілася падтрымка беларускай мовы. А яшчэ гэты мэсанджар адзін з самых абароненых спосабаў перадачы паведамленняў, файлаў і галасавых дадзеных. Ён дае магчымасць юзерам выкарыстоўваць імёны і хаваць свой нумар. Добрая нагода перайсці, праўда? Але каб максімальна бяспечна карыстацца, варта прытрымлівацца правілаў. І вось, што раіць рабіць мая каманда, каб захаваць свае перапіскі і дадзеныя ў недатыкальнасці: 📍Абнавіце Signal і ўключыце беларускую мову. 📍Выкарыстоўвайце мэсанджар з небеларускай SIM-картай. 📍Стварыце Username для ананімных зносін. 📍Лепш за ўсё, наладзіць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў з мінімальнай затрымкай. 📍І яшчэ: пры перасячэнні мяжы Беларусі выдаліце Signal і гісторыю дадаткаў з Play Market і Play Store. Па мачымасці падзяліцеся гэтымі парадамі з роднымі і блізкімі. Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся роднай мовай! #беларусь #ціханоўская
Часта вы запытваецеся пра планы дэмакратычных сілаў. У сваім інтэрв’ю іспанскаму выданню ElMundo я як раз распавяла пра напрамкі і прыярытэты, якія зараз існуюць. Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Нашая задача ў тым, каб нашая дэмакратычная кааліцыя таксама мела сваю стратэгію. Мы павінны перастаць думаць, што ўсё залежыць ад Расіі, мы занадта доўга былі ў яе арбіце». 📌 «За апошнія гады мы наладзілі шмат кантактаў, палітычныя лідары самых розных краінаў давяраюць нам. Але гэта вялікі аванс: наперадзе багата працы. Аднаўленне краіны – гэта прыярытэт, пасля трэба будзе адраджаць эканоміку. Я адчуваю, што не адна, таму буду заставацца, пакуль мая краіна і мой народ будуць мець патрэбу ўва мне». 📌 «Мы не на першых палосах газет, бо ёсць іншыя прыярытэты. Мы ведаем гэта, і нашая задача быць настойлівымі, паслядоўнымі, нагадваць свету пра тое, што адбываецца, стукацца ва ўсе магчымыя дзверы». 📌«Палітыка супакойвання, спробы перавыхаваць дыктатараў або пасябраваць з рэжымамі, каб аблегчыць змены, не працуюць. Яны не гуляюць па тых жа правілах. Палітыка, заснаваная на прымаце бізнесу, а не каштоўнасцяў, прывяла нас да той сітуацыі, якую мы маем зараз». 📌 «Магчыма, быць палітыкам у дэмакратычнай краіне, дзе дзейнічае вяршэнства закону і правілы, падаецца гламурным ці цікавым. Але калі цябе ўвесь час пагражаюць, калі ты знаходзішся ў сталым болі, становіцца вельмі цяжка. Але трэба працягваць». #ціханоўская #беларусь
Кожную сустрэчу я кажу пра тое, якую пагрозу нясе Расія нашай краіне і ўсяму рэгіёну. І тут мне ўспомнілася інтэрв’ю Euronews @euronews.tv у Грэцыі, дзе я як раз разважала на гэту тэму. Я падкрэсліла, што пакуль Лукашэнка ва ўладзе, ён будзе забяспечваць Крэмль усім, што патрэбна Маскве: нашай тэрыторыяй, інфраструктурай. Зараз мы бачым, што Расія можа ўварвацца ў некаторыя еўрапейскія краіны, але без беларускай тэрыторыі гэта будзе немагчыма. І менавіта незалежная Беларусь — адна з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна, якая стане апорай для ўкраінская перамогі. Таму вельмі важна вывесці Беларусь з вайны. Таксама Беларусь сутыкаецца з татальнай русіфікацыяй. Мы бачым, як паступова забараняюць беларускую мову і зачыняюць беларускія ўстановы. Мы бачым, як яны хочуць ператварыць Беларусь у філіял Расіі. І тое ж самае адбываліся ва Украіне. Але насамрэч усё гэта зрабіла велізарны ўплыў на беларускую нацыю. Мы самі сталі больш узаемадзейнічаць з культурай Беларусі. Мы пачалі яе прапагандаваць. Мы павінны змагацца з русіфікацыяй, бо Беларусь – не частка Расіі. #ціханоўская #беларусь
У нашай краіне моладзь і моладзевыя арганізацыі, як і шмат якія іншыя групы насельніцтва, падпадаюць пад рэпрэсіі і абмежаванні. Пра іх здымаюць прапагандысцкія фільмы, а за кратамі – больш за пяцьсот маладых палітвязняў. Аб’яднанне міжнародных моладзевых арганізацыяў і нацыянальных моладзевых радаў @youth_forum прыняло рэзалюцыю па Беларусі, якая была распрацаваная сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам РАДА @rada.fm. Дакумент дэкларуе ўсебаковую падтрымку з боку міжнароднай супольнасці, а таксама абяцае павялічыць дасведчанасць пра гуманітарна-палітычны крызіс у Беларусі. Акрамя таго рэзалюцыя дапаможа пашырыць міжнародныя абменныя праграмы і супрацоўніцтва – што, у сваю чаргу, дазволіць беларускай моладзі атрымліваць адукацыю і вопыт за мяжой. На што паўплывае прыняцце рэзалюцыі? ⚪️ На распрацоўку праграмаў па адукацыйных абменах, якія арыентуюцца на падтрымку беларускай моладзі; 🔴 На дзяржавы і міжнародныя арганізацыі: рэзалюцыя – адна з асноваў для дыпламатычнага ціску на рэжым; ⚪️ На стварэнне заканадаўчых ініцыятываў. Гэтыя дакументы будуць арыентавацца на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці – у тым ліку праз візавую падтрымку і праграмы аховы для тых, хто падвяргаецца пераследу з боку рэжыму. Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава @margo.vorykhava адзначыла: «Ва ўмовах рэпрэсіяў, калі ў беларускіх турмах больш за паўтысячы маладых палітвязняў, міжнародныя моладзевыя арганізацыі і нацыянальныя моладзевыя рады аб’ядналіся ў рэзалюцыі. Разам мы будзем пашыраць праграмы міжнароднага абмену і супрацоўніцтва, што дазволіць беларускай моладзі атрымліваць адукацыю і набываць вопыт за мяжой. З дапамогай гэтай рэзалюцыі мы фарміруем будучыню, у якой надзея перамагае страх, у якой моладзь больш не будзе праводзіць юнацтва ў турмах». #ціханоўская #беларусь

У рамках сустрэчы прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі абмяркоўваліся планы па ўніфікацыі адукацыйных праграмаў для каледжаў і больш шырокае ўзаемадзеянне краін у справе выхавання навучэнцаў. Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала сустрэчу: «Рэжым сур’ёзна ўзяўся за дзяцей і моладзь. Відавочна, такім чынам ён разлічвае забяспечыць сабе большую стабільнасць у будучыні. Кошт пытання для беларусаў – русіфікацыя і страта ідэнтычнасці. Каб дамагчыся «ўніфікацыі» маладога пакалення, задзейнічаныя ўсе магчымыя інструменты: ад адзіных падручнікаў па гісторыі да маштабных «выхаваўчых» мерапрыемстваў. Як адзначыў расійскі міністр, «у беларускага боку вялікая цікавасць» да пытанняў інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Іншымі словамі, Міністэрства адукацыі Беларусі разлічвае на расійскае садзейнічанне ў прапагандзе пуцінска-лукашэнкаўскай ідэалогіі інтэграцыі і так званых «традыцыйных каштоўнасцяў». Такім чынам, размова ідзе ўжо не проста пра забеспячэнне лаяльнасці ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі. Фактычна, тое, што плануе і ўжо пачало ажыццяўляць Міністэрства адукацыі Беларусі, – гэта «каланізацыя будучыні». Гэта значыць гвалтоўная ідэалагічная апрацоўка нашых дзяцей і моладзі ў інтарэсах пуцінска-расійскага імперыялізму. Ці можна неяк супрацьстаяць гэтай агрэсіўнай палітыцы? Несумненна, можна. Пры падтрымцы бацькоў і настаўнікаў, пры дапамозе адкрытых цывілізаваных крыніцаў інфармацыі і віртуальных адукацыйных пляцовак маладое пакаленне беларусаў можа вучыцца «шанаваць свае» і вывучаць свет ва ўсёй яго разнастайнасці – без усялякай прарасійскай індактрынацыі». #беларусь