Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – У рамках сустрэчы прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі абмяркоўваліся планы па ўніфікацыі адукацыйных праграмаў для каледжаў і больш шырокае ўзаемадзеянне краін у справе выхавання навучэнцаў. Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала сустрэчу:

«Рэжым сур’ёзна ўзяўся за дзяцей і моладзь. Відавочна, такім чынам ён разлічвае забяспечыць сабе большую стабільнасць у будучыні. Кошт пытання для беларусаў – русіфікацыя і страта ідэнтычнасці.

Каб дамагчыся «ўніфікацыі» маладога пакалення, задзейнічаныя ўсе магчымыя інструменты: ад адзіных падручнікаў па гісторыі да маштабных «выхаваўчых» мерапрыемстваў. Як адзначыў расійскі міністр, «у беларускага боку вялікая цікавасць» да пытанняў інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Іншымі словамі, Міністэрства адукацыі Беларусі разлічвае на расійскае садзейнічанне ў прапагандзе пуцінска-лукашэнкаўскай ідэалогіі інтэграцыі і так званых «традыцыйных каштоўнасцяў».

Такім чынам, размова ідзе ўжо не проста пра забеспячэнне лаяльнасці ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі. Фактычна, тое, што плануе і ўжо пачало ажыццяўляць Міністэрства адукацыі Беларусі, – гэта «каланізацыя будучыні». Гэта значыць гвалтоўная ідэалагічная апрацоўка нашых дзяцей і моладзі ў інтарэсах пуцінска-расійскага імперыялізму.

Ці можна неяк супрацьстаяць гэтай агрэсіўнай палітыцы? Несумненна, можна. Пры падтрымцы бацькоў і настаўнікаў, пры дапамозе адкрытых цывілізаваных крыніцаў інфармацыі і віртуальных адукацыйных пляцовак маладое пакаленне беларусаў можа вучыцца «шанаваць свае» і вывучаць свет ва ўсёй яго разнастайнасці – без усялякай прарасійскай індактрынацыі».

#беларусь | Posted on 21/May/2024 17:34:42

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya