Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння я сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам @kristerssonulf і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Роcуэл @jessikaroswall. Паразмаўлялі пра пра падтрымку для беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама пра выдачу візаў для беларусаў і беларусак. Я падкрэсліла, што вельмі важна не ізаляваць, а спрыяць мабільнасці. Таксама я ўзняла пытанне падтрымкі палітвязняў — распавяла пра міжнародны гуманітарны фонд па падтрымцы беларускіх палітвязняў, створаны ў Нарвегіі, і заклікала далучыцца да яго. Я надала ўвагу сітуацыі ўнутры Беларусі і прапанавала прызначыць спецпасланніка Еўрасаюза па Беларусі. Я вельмі ўдзячная Швецыі за падтрымку. За апошні час яны зрабілі вельмі шмат для Беларусі: прызначылі спецпасланніка па Беларусі, арганізавалі Стакгольмскую канферэнцыю з шырокім міжнародным удзелам, вылучылі пакет падтрымкі для культурных ініцыятыў і экспертаў, працягнулі падтрымку стыпендыяў для беларусаў і медыя, спрасцілі працэдуры легалізацыі і прызналі Беларусь «небяспечнай краінай для вяртання». #ціханоўская #беларусь #швеция | Posted on 20/May/2024 20:33:13
Home Actress Sviatlana Tsikhanouskaya HD Instagram Photos and Wallpapers August 2024 Sviatlana Tsikhanouskaya
Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya



