Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Кожную сустрэчу я кажу пра тое, якую пагрозу нясе Расія нашай краіне і ўсяму рэгіёну. І тут мне ўспомнілася інтэрв’ю Euronews @euronews.tv у Грэцыі, дзе я як раз разважала на гэту тэму.
Я падкрэсліла, што пакуль Лукашэнка ва ўладзе, ён будзе забяспечваць Крэмль усім, што патрэбна Маскве: нашай тэрыторыяй, інфраструктурай. Зараз мы бачым, што Расія можа ўварвацца ў некаторыя еўрапейскія краіны, але без беларускай тэрыторыі гэта будзе немагчыма.
І менавіта незалежная Беларусь — адна з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна, якая стане апорай для ўкраінская перамогі. Таму вельмі важна вывесці Беларусь з вайны.
Таксама Беларусь сутыкаецца з татальнай русіфікацыяй. Мы бачым, як паступова забараняюць беларускую мову і зачыняюць беларускія ўстановы. Мы бачым, як яны хочуць ператварыць Беларусь у філіял Расіі. І тое ж самае адбываліся ва Украіне.
Але насамрэч усё гэта зрабіла велізарны ўплыў на беларускую нацыю. Мы самі сталі больш узаемадзейнічаць з культурай Беларусі. Мы пачалі яе прапагандаваць. Мы павінны змагацца з русіфікацыяй, бо Беларусь – не частка Расіі.
#ціханоўская #беларусь | Posted on 20/May/2024 13:20:05