Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Нядаўна далучылася да другой канферэнцыі «Жанчыны медыя 2024», якая была прысвечаная гендарнай чуллівасці ў СМІ. 

Асноўнымі тэмамі размоваў сталі:
🖇️ удзел жанчын у фармаванні актуальнага інфармацыйнага парадку дня;
🖇️ развіццё новых фарматаў для прыцягнення і ўтрымання жаночых аўдыторый.
 
Падчас мерапрыемства я ўзнагародзіла лаўрэатак дыпломамі за ўнёсак у развіццё медыясектара і публічнага жаночага лідарства.

Я звярнула асаблівую ўвагу на важнасць унёску жанчын у працу медыя і прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў. Сілу жаночай салідарнасці немагчыма нават словамі апісаць. Наколькі жанчыны могуць быць моцныя і вынослівыя, я ведала заўжды. Але толькі ў апошнія гады я зразумела, што мужчыны паказваюць добрыя вынікі ў палітычных спрынтах, але мы, жанчыны, добра працуем на доўгіх дыстанцыях.

Я веру, што менавіта нашая жаночая вынослівасць, цярплівасць і настойлівасць дапаможа давесці справу, якую мы распачалі, да перамогі

Я ведаю, чым ахвяруюць журналісткі і журналісты. Якія вялікія рызыкі гэтая праца нясе для іх і сем’яў. Толькі цягам апошніх двух месяцаў, у кватэрах беларускіх журналістаў прайшоў 21 ператрус. Гэта не толькі помста рэжыму, але і адзнака той працы, якую робіць кожны медыйшчык і медыйшчыца. Менавіта таму я падкрэсліваю кожны візіт і сустрэчу: падтрымка незалежных беларускіх медыя важна для будучыні Беларусі.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 06/Aug/2024 19:35:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya