Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – У нашай краіне моладзь і моладзевыя арганізацыі, як і шмат якія іншыя групы насельніцтва, падпадаюць пад рэпрэсіі і абмежаванні. Пра іх здымаюць прапагандысцкія фільмы, а за кратамі – больш за пяцьсот маладых палітвязняў.
Аб’яднанне міжнародных моладзевых арганізацыяў і нацыянальных моладзевых радаў @youth_forum прыняло рэзалюцыю па Беларусі, якая была распрацаваная сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам РАДА @rada.fm. Дакумент дэкларуе ўсебаковую падтрымку з боку міжнароднай супольнасці, а таксама абяцае павялічыць дасведчанасць пра гуманітарна-палітычны крызіс у Беларусі. Акрамя таго рэзалюцыя дапаможа пашырыць міжнародныя абменныя праграмы і супрацоўніцтва – што, у сваю чаргу, дазволіць беларускай моладзі атрымліваць адукацыю і вопыт за мяжой.
На што паўплывае прыняцце рэзалюцыі?
⚪️ На распрацоўку праграмаў па адукацыйных абменах, якія арыентуюцца на падтрымку беларускай моладзі;
🔴 На дзяржавы і міжнародныя арганізацыі: рэзалюцыя – адна з асноваў для дыпламатычнага ціску на рэжым;
⚪️ На стварэнне заканадаўчых ініцыятываў. Гэтыя дакументы будуць арыентавацца на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці – у тым ліку праз візавую падтрымку і праграмы аховы для тых, хто падвяргаецца пераследу з боку рэжыму.
Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава @margo.vorykhava адзначыла: «Ва ўмовах рэпрэсіяў, калі ў беларускіх турмах больш за паўтысячы маладых палітвязняў, міжнародныя моладзевыя арганізацыі і нацыянальныя моладзевыя рады аб’ядналіся ў рэзалюцыі. Разам мы будзем пашыраць праграмы міжнароднага абмену і супрацоўніцтва, што дазволіць беларускай моладзі атрымліваць адукацыю і набываць вопыт за мяжой. З дапамогай гэтай рэзалюцыі мы фарміруем будучыню, у якой надзея перамагае страх, у якой моладзь больш не будзе праводзіць юнацтва ў турмах».
#ціханоўская #беларусь | Posted on 30/May/2024 21:21:24