Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Часта вы запытваецеся пра планы дэмакратычных сілаў. У сваім інтэрв’ю іспанскаму выданню ElMundo я як раз распавяла пра напрамкі і прыярытэты, якія зараз існуюць.

Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю:

📌 «Нашая задача ў тым, каб нашая дэмакратычная кааліцыя таксама мела сваю стратэгію. Мы павінны перастаць думаць, што ўсё залежыць ад Расіі, мы занадта доўга былі ў яе арбіце».

📌 «За апошнія гады мы наладзілі шмат кантактаў, палітычныя лідары самых розных краінаў давяраюць нам. Але гэта вялікі аванс: наперадзе багата працы. Аднаўленне краіны – гэта прыярытэт, пасля трэба будзе адраджаць эканоміку. Я адчуваю, што не адна, таму буду заставацца, пакуль мая краіна і мой народ будуць мець патрэбу ўва мне».

📌 «Мы не на першых палосах газет, бо ёсць іншыя прыярытэты. Мы ведаем гэта, і нашая задача быць настойлівымі, паслядоўнымі, нагадваць свету пра тое, што адбываецца, стукацца ва ўсе магчымыя дзверы».

📌«Палітыка супакойвання, спробы перавыхаваць дыктатараў або пасябраваць з рэжымамі, каб аблегчыць змены, не працуюць. Яны не гуляюць па тых жа правілах. Палітыка, заснаваная на прымаце бізнесу, а не каштоўнасцяў, прывяла нас да той сітуацыі, якую мы маем зараз».

📌 «Магчыма, быць палітыкам у дэмакратычнай краіне, дзе дзейнічае вяршэнства закону і правілы, падаецца гламурным ці цікавым. Але калі цябе ўвесь час пагражаюць, калі ты знаходзішся ў сталым болі, становіцца вельмі цяжка. Але трэба працягваць».

#ціханоўская #беларусь | Posted on 29/May/2024 20:59:58

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya