Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Больш за ўсё мне баліць сэрца за палітвязняў. Прачынаешся раніцай з гэтымі думкамі і засыпаеш з імі. Кожную сустрэчу і кожнае інтэрв’ю я кажу пра палітвязняў і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца штодзень. Важна, каб гэта гучала на ўвесь свет. 

У сваім апошнім інтэрв’ю BBC @bbcnews я распавяла пра тое, як ставіцца рэжым да палітвязняў і што адчуваем мы ў гэты момант. Вось ключавыя цытаты з інтэрв’ю:

📌 «Рэжым хоча пераканаць нашых герояў за кратамі, што свет пра іх забыўся, што пра іх ніхто не думае: адвакат не прыходзіць, лісты не дастаўляюцца – вашая ахвяра была марнай. І я вельмі хачу, каб у свеце гучна загаварылі пра палітвязняў і гуманітарную сітуацыю ў Беларусі, каб людзі не адчувалі сябе забытымі ў нашай краіне».

📌 «У нас тысячы палітычных зняволеных за кратамі, і гэта самая балючая частка нашай барацьбы, калі людзі пакутуюць за кратамі з-за дрэннага абыходжання. У нас ёсць спіс людзей з цяжкімі захворваннямі, людзі з асаблівымі патрэбамі, якія пазбаўленыя якой-небудзь медычнай дапамогі. Мы вымушаныя былі вывучыць тэрмін «рэжым інкамунікада». Ён азначае, што людзі, якія знаходзяцца за кратамі, утрымліваюцца ў поўнай ізаляцыі, гэта датычыцца і майго мужа. Пра іх няма ніякай інфармацыі – адвакатаў не пускаюць, лістоў не дастаўляюць. Я не ведаю, што адказаць сваім дзецям аб таце. І такіх людзей шмат». 

#ціханоўская #беларусь #свабодупалітвязням | Posted on 28/May/2024 21:38:20

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya