Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарагія, зусім нядаўна ў Signal з’явілася падтрымка беларускай мовы. А яшчэ гэты мэсанджар адзін з самых абароненых спосабаў перадачы паведамленняў, файлаў і галасавых дадзеных. Ён дае магчымасць юзерам выкарыстоўваць імёны і хаваць свой нумар. Добрая нагода перайсці, праўда? 

Але каб максімальна бяспечна карыстацца, варта прытрымлівацца правілаў. І вось, што раіць рабіць мая каманда, каб захаваць свае перапіскі і дадзеныя ў недатыкальнасці:

📍Абнавіце Signal і ўключыце беларускую мову.

📍Выкарыстоўвайце мэсанджар з небеларускай SIM-картай.

📍Стварыце Username для ананімных зносін.

📍Лепш за ўсё, наладзіць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў з мінімальнай затрымкай.

📍І яшчэ: пры перасячэнні мяжы Беларусі выдаліце ​​Signal і гісторыю дадаткаў з Play Market і Play Store.

Па мачымасці падзяліцеся гэтымі парадамі з роднымі і блізкімі. Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся роднай мовай!

#беларусь #ціханоўская | Posted on 28/May/2024 11:05:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya