Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння я сустрэлася з Прэм’ерам Партугаліі — Луішам Мантэнегру. 

Падчас сустрэчы мы абмеркавалі пытанне санкцыяў. У прыватнасці пагутарылі пра тыя, што тычацца беларускіх калійных угнаенняў. Раней, па звестках журналістаў, Партугалія была адной з краінаў, якая прапаноўвала змякчыць абмежаванні супраць гандлю ўгнаеннямі з Беларусі.

Я заклікала Партугалію і далей прытрымлівацца санкцыённай палітыкі, пакуль не будць вызваленыя палітвязні. Я падкрэсліла, што трэба ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў.

Таксама я прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы для абмену досведам у галіне пераходнай справядлівасці і вывучэння досведу Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі.

#беларусь #ціханоўская #партугалія | Posted on 27/May/2024 20:46:14

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya