Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – 28 траўня былі аб’яўленыя вынікі галасавання ў Каардынацыйную Раду. У склад удзельнікаў трэцяга склікання прайшлі восем спісаў кандыдатаў з заяўленых дванаццаці. Я правяла відэа-званкі з новымі дэлегатамі КР @rada.vision, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР. Я падзякавала за ўдзел у выбарах. Таксама мы абмеркавалі ролю КР, прыярытэтныя напрамкі працы, супрацоўніцтва з Аб’яднаным пераходным кабінетам і тое, якім чынам Каардынацыйная Рада можа ўзмацніць структуры дэмакратычных сілаў.
Мы робім агульную справу, і ў нас адна агульная мэта – свабодная Беларусь. Для мяне важна было пачуць кожнага. Я разумею, што людзі, якія ідуць у КР, гатовыя працаваць. Я асабліва радая бачыць новых людзей, якія рызыкнулі многім і далучыліся да палітычнай працы.
#ціханоўская #беларусь | Posted on 04/Jun/2024 15:34:44